Грамадства1212

Charter97.org: Няхай новы год будзе сапраўды новым

Было шмат страт і расчараванняў. Але ці маем мы права здавацца?

«2011 быў цяжкім. Было шмат страт і расчараванняў. Але ці маем мы права здавацца?» — піша Наталля Радзіна ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку. Сайт Charter97.org застаецца недаступным пасля таго, як 29 і 30 снежня яго двойчы ўзломвалі.

Charter97.org — самы папулярны інфармацыйны сайт Белнэта. Штодзённа яго чытаюць у сярэднім са 110 тысяч камп’ютараў. Гэта ў 20 разоў большая аўдыторыя, чым мае галоўны рупар лукашэнкаўскай прапаганды — газета «Советская Белоруссія». «Хартыя» заваявала папулярнасць дзякуючы сваёй бескампраміснай крытычнасці да феадальнай дыктатуры, якая ўстанавілася ў Беларусі. Выдаўцы сайта вымушаны былі эміграваць з Беларусі пасля падзей Плошчы 2010 года, прычым Радзіна ўцякла з-пад крымінальнай справы і атрымала палітычны прытулак у Літве.

Атакі на сайт здараліся і раней, але ўпершыню хакеры здабылі пароль ад адміністратыўнай часткі сайта і размясцілі там брудны артыкул. Дзеянні хакераў падпадаюць пад міжнароднае заканадаўства аб кіберзлачыннасці.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць