7 лютага 1992 г. у нідэрляндзкім гарадку Маастрыхт лідэры 12 дзяржаваў‑членаў Эўрапейскай супольнасьці падпісалі Дамову аб стварэньні Эўразьвязу.

Маастрыхцкай дамовай быў створаны Эўразьвяз, які грунтуецца на трох Эўрапейскіх супольнасьцях. Акрамя таго, Дамова заклала асновы эканамічнага і манэтарнага саюзу, у прыватнасьці паступовага пераходу да адзінай эўрапейскай валюты (эўра), якая з 2002 г. стала замяняць нацыянальныя валюты.

Сярод іншых дасягненьняў Дамовы – умацаваньне ролі Эўрапейскага парлямэнту, ініцыяваньне агульнай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі ЭЗ і інтэнсыўнага супрацоўніцтва ў сфэры юстыцыі і ўнутраных справаў.

Папраўкі і дапаўненьні да Маастрыхцкай дамовы былі ўнесеныя Амстэрдамскай (1997) і Ніцкай (2001) дамовамі.

На працягу 15 гадоў з моманту падпісаньня Дамовы аб Эўрапейскім зьвязе ЭЗ пашырыўся з 12 да 27 дзяржаваў.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0