31.12.2011 / 17:59

Сёння вызваляюць затрыманых 19 снежня, асуджаных на 12 сутак 3

Іх затрымалі за малітву са свечкамі каля Чырвонага касцела ў памяць пра ахвяраў Плошчы. Як чакаецца, а 19-20-й гадзіне яны павінны выйсці з турмы на Акрэсціна. Сярод вызваленых будзе ў тым ліку і былы палітвязень Васіль Парфянкоў, які трымаў галадоўку.

NN.BY

0
Ганна / Адказаць
31.12.2011 / 22:52
Сення вызвалілі толькі маладафронтаўца Паўла Сяргея. А Парфянкова аставілі да заўтра, хоць усе і Васіль у тым ліку(распавеў Павал Сяргей) былі ўпэўнены, што Васілю далі 12 сутак. Але ж баяцца, ірады, вось і пакінулі хлопца за кратамі. Сення, калі мы прыехалі сустракаць Паўла Сяргея каля Акрэсціна нас сустрэлі людзі ў цывільным, а пасля прыехаў Яўсееў, правяралі дакументы, запытвалі кагось ці, ці затрымліваць, ці не. Адпусцілі. Але ж перад нашым прыездам зніклі дзяўчаты, ведаю імя адной дзяўчынкі - Наста(не не Палажанка і не Лойка). Яны чакалі вызвалення хлопцаў, а пасля перасталі выходзіць на сувязь, і мы не ведаем, дзе яны зараз. Будзем спадзявацца, што пратрымаюць тры гадзіны ў РАУСеі адпусцяць. Усе будзе добра! Бог дзейнічае! Верым! Можам! Пераможам!
0
Anonim / Адказаць
01.01.2012 / 00:39
Спасибо Анна за информацию. С праздником вас!
0
Клёк / Адказаць
01.01.2012 / 11:56
Учора дакладна затрымалі Шулейка Анастасію Аляксандраўну: бацькам тэлефанавалі міліцыянты, каб пра гэта паведаміць. Да гэтага часу ня выпусьцілі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру