31.12.2011 / 18:37

Паўла Вінаградава пакідаюць на Новы год на Акрэсціна 1

31 снежня суд над актывістам “Гавары праўду!” не адбыўся.

Меркавалася, што сёння Паўла могуць асудзіць нібыта за дробнае хуліганства. 30 снежня яго выклікалі ў міліцыю на «прафілактычную размову», але адтуль ён не выйшаў. Хлопца затрымалі і абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэнні.

Павел Вінаградаў застанецца на святы за кратамі і будзе чакаць суда, бо яго маюць права затрымаць на 72 гадзіны

0
Вольга / Адказаць
31.12.2011 / 23:07
Бабуля Павала такая прыгожая і цікавая мілая жанчына. Асвоіла кампутар і інтэрнэт у 75 год каб чытаць на сайтах інфармацыю пра зняволенага любімчыка ўнука. Колькі было шчасьця і радасьці, калі Паша вызваліўся. Яна рыхтавалася да сьвята, рыхтавала стол... Гэтыя СКАТЫ адкажуць за ейныя ўчорашнія слёзы!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру