Каля 70 тыс. мінчан прынялі ўдзел у навагодніх гуляннях, паведамілі БелТА ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Навагоднія забаўляльныя праграмы прайшлі на Кастрычніцкай плошчы ля будынка Палаца Рэспублікі, дзе сабраліся каля 3 тыс. чалавек, каля Нацыянальнай бібліятэкі (больш за 10 тыс.), на пляцоўцы ля будынка Палаца спорту (каля 3 тыс.). Святочны навагодні феерверк глядзелі 33 тыс. чалавек, якія сабраліся каля стэлы «Мінск — горад-герой».

Акрамя таго, каля 8 тыс. мінчан і гасцей сталіцы прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, якія прайшлі на 30 пляцоўках ва ўсіх раёнах горада.

У Сіднеі Новы год на вуліцах горада сустрэлі 1,5 млн чалавек, у Рыа-дэ-Жанейра — 2 млн, у Берліне і Нью-Ёрку — па 1,5 млн і 2 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0