31 снежны скончыўся тэрмін дзеяння кантракту з БАТЭ сербскага форварда Матэі Кежмана.

Матэя падпісаў кантракт з барысаўскім клубам 31 жніўня праз тры дні пасля таго, як атрымаў траўму Віталь Радзівонаў. Некалі зорны серб, які выступаў па ПСВ, «Чэлсі», «Атлетыка» і «Зеніт», у сезоне 2011 выступаў чэмпіянаце Ганконга і не хаваў, што БАТЭ з’яўляецца для яго трамплінам для вяртання ў Еўропе.

У БАТЭ Кежман не бліснуў, правёўшы 11 матчаў (6 — у першынстве Беларусі і 5 — у Лізе чэмпіёнаў), галоў не было, але аддаў дзве галявыя перадачы.

Разам з тым БАТЭ падкрэслівае, што Матэя вялікую дапамогу клубу, ахвотна дзелячыся неацэнным вопытам гульца і з’яўляючыся узорам прафесійнага стаўлення да справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?