02.01.2012 / 10:51

Данія пераняла старшынство ў ЕС

Капенгаген будзе старшынстваваць шэсць месяцаў, прыйшоўшы на змену Варшаве.

Міністр па пытаннях еўрапейскіх спраў Даніі Мікалай Вамен прадставіў прыярытэты дацкага старшынства ў ЕС. Паводле яго слоў,

чатырма прыярытэтамі яго краіны стануць: «адказная Еўропа», «дынамічная Еўропа», «зялёная Еўропа» і «бяспечная Еўропа».

Паводле дамовы ЕС, кожная краіна-чалец Еўрасаюза старшынюе ў супольнасці па чарзе на працягу шасці месяцаў. Падчас старшынства краіны ЕС адказваюць за правядзенне пасяджэнняў Саветаў міністраў ЕС і за адабрэнне рашэнняў, супрацоўніцтва з Еўрапейскім парламентам і Еўракамісіяй.

У Беларусі, дзе няма пасольства Даніі, функцыі старшыні будзе выконваць прадстаўніцтва ЭС.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру