02.01.2012 / 12:12

Кіраўнік Чыгуначнага раёна Гомеля загінуў пад самы Новы год 10

50-гадовы Сяргей Краўцоў трапіў пад колы аўтамабіля каля гіпермаркета.

У Гомелі прыкладна апоўначы 31 снежня загінуў у ДТЗ кіраўнік Чыгуначнага раёна Сяргей Краўцоў.

Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, аварыя адбылася на пешаходным пераходзе каля гіпермаркета «Алмі», які працуе кругласутачна. Каля паўночы Сяргей Краўцоў пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, у гэты час святлафоры ўжо не працавалі, і пераход быў нерэгуляваны. На пераходзе адзін аўтамабіль спыніўся, каб прапусціць пешахода, і ён ў гэты час пачаў рух.

А іншы аўтамабіль, «Опель Астра», якім кіраваў вадзіцель 1990 года нараджэння, не спыніўся.

Сяргей Краўцоў не бачыў з-за спыненай машыны тую, якая едзе, і аўтамабіль яго збіў. Кіраўнік адміністрацыі загінуў на месцы аварыі, вадзіцель аўтамабіля затрыманы, вядзецца разбор. Загінуламу было 50 гадоў.

0
2012 / Адказаць
02.01.2012 / 12:29
Когда перестанут выдавать права недоумкам? Вот это существо отсидит 3-4 года и будет жить дальше, а то что человека угробил....забудет.
0
Тэкля / Адказаць
02.01.2012 / 13:05
Згодна з 2012. Сама амаль не трапiла у падобную сiтуацыю
0
Dzianis / Адказаць
02.01.2012 / 13:22
2012 напiсаў(ла) а то что человека угробил....забудет. ______________________________ хм, ну шчыра кажучы, трэба вельмі пастарацца, каб такое забыць
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру