2012 год у Польшчы абвешчаны Годам Януша Корчака, педагога, лекара, пісьменніка, абаронцы правоў дзяцей.

 Помнік Янушу Корчаку ў Ерусаліме.

Помнік Янушу Корчаку ў Ерусаліме.

Сапраўднае імя Корчака – Генрык Голдшміт. Ён нарадзіўся ў 1878 годзе ў Варшаве ў яўрэйскай сям’і.

У 2012 годзе адзначаюцца дзве важныя гадавіны, звязаныя з постацю Януша Корчака – 70-ая гадавіна смерці ў лягеры смерці ў Трэблінцы і 100-я гадавіна адкрыцця Корчакам Дзіцячага дому ў Варшаве. Дом для яўрэйскіх сірот праіснаваў у сталіцы Польшчы да 1942 г.

Рашэнне пра ўганараванне ягоным імем 2012 года прыняў Сэйм Польшчы. У адпаведнай пастанове напісана, што

“Януш Корчак разглядаў дзяцей ня толькі як аб’ект клопату з боку дарослых. Ён папулярызаваў і рэалізаваў на практыцы ідэю павагі правоў і інтарэсаў дзяцей, іх самастанаўлення”.

За вернасць сваім поглядам ён заплаціў уласным жыццём. Разам са сваімі выхаванцамі ён загінуў у газавай камеры нямецкага лягеру смерці ў Трэблінцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?