Фота: БелаПАН.

Фота: БелаПАН.

Генеральны дырэктар ААТ «Тут бай медыя» (інтэрнет-партал Tut.by) Юры Зісер паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ён «узяў творчы адпачынак» і сышоў з гэтай пасады.

«Гэтае рашэнне спела даўно, бо я настолькі закапаўся ў аператыўным кіраванні, што за дрэвамі перастаў бачыць лес. Таму мы вырашылі, што мне трэба засяродзіцца на стратэгіі і адысці ад аператыўнага кіравання, каб я мог працаваць над перспектыўнымі пытаннямі.

Вырашылі, што я вазьму нешта накшталт творчага адпачынку — да восені. Але паводле беларускага заканадаўства такога паняцця, як „творчы адпачынак“, у нас няма, больш чым на месяц браць адпачынак не дазволена, нават за свой кошт.

Таму я пакуль перадаю паўнамоцтвы сваёй намесніцы па прававых пытаннях Людміле Чэкінай.
Сам я тым часам заўтра вылятаю адпачываць, у лютым буду падарожнічаць у экзатычных краінах. Ну, і спадзяюся пачаць пісаць кнігу».

«Ці зьмяніліся неяк адносіны Тут.бай зь беларускімі ўладамі за год, што прайшоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, або ўсё засталося, як было і раней?»

«Усё было як і раней. Ніхто не замінае працаваць. Тут нават больш і няма чаго сказаць. Калі вы думаеце, што ў маім рашэнні быў нейкі ціск звонку, то — не.

Маё рашэнне даўно наспявала, я 20 гадоў кірую фірмай і проста стаміўся. Нічога не зменіцца ні для Тут.бай, ні для ягоных карыстальнікаў.
Ва ўмовах нашага крызісу і глыбокай стагнацыі рынку інтэрнет-рэкламы трэба думаць, на чым яшчэ можна зарабляць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?