1 студзеня прыкладна ў 17.00 у Светлагорскі РАУС паступіў званок аб тым, што на верхавіне галоўнай ёлкі на цэнтральнай плошчы райцэнтра сядзіць чалавек.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, міліцыянеры, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі невядомага, які сядзеў на верхавіне ёлкі вышынёй каля 20 метраў і крычаў, што ён Дзед Мароз. Хулігану прапанавалі спусціцца, але ён адмовіўся і працягваў крычаць.

У выніку да ёлкі былі выкліканыя ратавальнікі, і калі супрацоўнікі МНС пачалі ўстанаўліваць лесвіцу, каб дастаць правапарушальніка, той самастойна спусціўся з ёлкі. У дачыненні да маладога чалавека быў складзены пратакол за дробнае хуліганства, сёння, 2 студзеня, ён паўстане перад судом.

У міліцыі затрыманы растлумачыў свой учынак тым, што хацеў «паказаць сябе» перад землякамі, якія гулялі на плошчы, і быў п’яны на той момант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?