02.01.2012 / 14:46

Мала кашы з'елі 2

У Жлобіне невядомыя выкралі сейф з грашамі, але не змаглі яго данесці і кінулі па дарозе.

Аб выкраданні сейфа паведаміў у міліцыю дырэктар ТАА «Камбуз», што стала падставай для распачынання крымінальнай справы на падставе артыкула 205 КК (крадзеж). Кіраўнік паведаміў, што 30 снежня невядомыя шляхам свабоднага доступу з бара «Лінкор» па Першым заводскім завулку, 12, выкралі сейф, у якім знаходзіліся 4,5 млн. рублёў.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, сейф з грашовымі сродкамі быў потым знойдзены каля дома № 5 у гэтым жа завулку. Вядзецца следства.

У гэты ж дзень у Жлобіне быў затрыманы мясцовы жыхар 1986 года нараджэння, які з гандлёвай залы магазіна адкрыта выкраў дзве скрыні цукерак і паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы.

0
Алесь / Адказаць
02.01.2012 / 19:20
Ці тое яшчэ будзе...
0
valkyrija / Адказаць
02.01.2012 / 19:59
Эпідэмія дурасці паразіла беларусаў пачыная ад улады і заканчваючы злачынцамі. Небяспечна ДОЎГА жыць ў вар'ятні
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру