02.01.2012 / 15:11

Упс: падарункі аказаліся не ад Лукашэнкі, а ад дзядзі Мішы 7

Напярэдадні Новага года Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі развозілі падарункі па дзіцячых дамах і інтэрнатах.

Аднак, як высветлілася, кіраўнік дзяржавы купляў гэтыя падарункі не за свае сродкі.

Як паведамляе газета «Жодзінскія навіны», у гэтым Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, наведваючы мясцовы дзіцячы дом. Вось як мясцовыя журналісты апісваюць знаходжанне гасцей у доме жодзінскай дзятвы.

— А цяпер падарункі, — перайшоў да самага прыемнага А.Лукашэнка і ўручыў дзецям цацачных драконаў, напоўненых цукеркамі.

— Дзякуй, дзякуй! — захоплена казала дзятва.

— Гэта не мне дзякуй. Гэта дзядзьку Мішу з Масквы дзякуй! — кіўнуў кіраўнік дзяржавы на Міхаіла Гуцэрыева, які сціпла назіраў за ўсім.

Нагадаем, што вядомы расійскі бізнесмен, уладальнік кампаніі «Руснефть» у мінулым годзе абвясціў пра пачатак шэрагу буйных праектаў у Беларусі. У прыватнасці, гаворка ідзе аб асваенні новых радовішчаў калійных угнаенняў. Дарэчы, бізнэсмэн прыходзіць на гэты рынак разам са сваім пляменнікам Мікаілам Шышханавым, саўладальнікам «Моспромстроя» — аднаго з найбуйнейшых уладальнікаў маскоўскай нерухомасці і фешэнэбельных гатэляў.

0
Сяргей / Адказаць
02.01.2012 / 15:18
Упс: нешта наблыталi у назве артыкула, здаецца апощняе НЕ лiшняе
0
нк / Адказаць
02.01.2012 / 15:58
Откуда у него деньги,Вы что? Босота босотой!!! А если и есть немножко,то на каких то там детей жалко тратить! Зато за их счёт можно выпиарнуться в новогоднем обращении.
0
для спектаклю на СМI / Адказаць
02.01.2012 / 16:17
Bось так... Яму сваiх мiльярдаў даляраў на беларускiх дзетак шкода... Паказуха, лепш бы зусiм ня едзiў для спектаклю на СМI... махляр
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру