02.01.2012 / 15:20

На 12 студзеня прызначаны новы суд над Мікалаем Статкевічам 14

Палітвязню пагражае прызначэнне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны.

Паведаміла 2 студзеня жонка палітыка Марына Адамовіч са спасылкай на афіцыйны дакумент з калоніі.

Палітвязню пагражае прызначэнне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны.

«Мяркую, яго адправяць ў Магілёўскую крытую турму ўжо 13 студзеня, бо якраз на гэты дзень туды прызначаны этап»,
 — кажа Марына Адамовіч.

***

Ціск на Мікалая Статкевіча павялічыўся пасля ягонай адмовы пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Як паведаміла Марына Адамовіч, у снежні Мікалай Статкевіч быў змешчаны ў карцэр за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі непазначаныя ў сьпісе насоўкі, а потым вязня пакаралі яшчэ тройчы за тое, што ў карцэры ў яго не аказалася індывідуальнай таблічкі з прозвішчам.

У траўні 2011 года Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў узмоцненага рэжыму, атрымаўшы самы вялікі тэрмін за Плошчу.

0
mikola ramanau / Адказаць
02.01.2012 / 15:27
nu i *suki*, nijak ni ugamanjacca!
0
Litwin-BIELARUS / Адказаць
02.01.2012 / 16:21
Nie zlamac hadam nikoli - U Mikoly cwiordaj woli !
0
Ёпрст / Адказаць
02.01.2012 / 16:32
Гэтыя халуі рэжыму пакідаюць свае візітоўкі на паперках і у файлах для будучых судзебных працэсаў. Сваю канфіскацыю маёмасці, тэрміны у турмах, забарону на прафесіі і пенсію бамжа - усё для цара! І якія аргументы будуць для абароны? Несці лухту пра лукашэнкаўскія "законы". Ня ведалі што такое дыктатура і захоп улады? Пра тое, што былі ідыетамі самымі настаяшчымі? Любая новая улада будзе абавязана пасадзіць гэтую гэбэшна-судзебную хеўру на лаву падсудных, іншага выйсця проста няма!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру