02.01.2012 / 22:29

У Мінску выступіць голас літоўскага смутку — Аліна Арлова + відэа 6

25 лютага ў клубе RePublic.

alinaorlova.org

Літоўская спявачка Аліна Арлова выступіць з канцэртам у клубе RePublic у Мінску (Прытыцкага, 62/1) 25 лютага, паведамляе неафіцыйны сайт яе прыхільнікаў.

Цана білетаў ад 100 да 120 тысяч, прыкладна столькі каштавалі квіткі на віленскі канцэрт Аліны, што прайшоў 12 снежня.

Аліна выступала ў Мінску год таму. Увосень 2011 г. яна гастралявала па Расіі і Францыі.

***

Аліна Арлова (Арлоўская) нарадзілася ў чэрвені 1988 г. у Вісагінасе. Яна дачка літоўскага паляка, яе маці з Варонежа — бацькі былі ў сваім дзяцінстве высланыя ў Казахстан, дзе пазней і пазнаёміліся. Потым вярнуліся ў Літву.

Аліна выпусціла два альбомы «Laukinis šuo dingo» і «Mutabor»; спявае на літоўскай, расійскай, англійскай мовах.

Пераклады яе песень з літоўскай можна паглядзець на яе сайце alinaorlova.org, або на яе старонцы ў ЖЖ, або набраўшы назву песні ў пошукавіку.

Белыя-белыя

Песня апошняга маманта

Песня пра Месяц

АГ

0
Аляксей / Адказаць
03.01.2012 / 00:41
"Яна дачка літоўскага паляка" Тутэйшага, а не паляка. Яна сама гэта прызнала ў адным зь інтэрвью.
0
tora_tora_tora / Адказаць
03.01.2012 / 02:30
яно, канешна, харашо з Вікіпедыі інфу браць, але вось што кажа сама Аліна наша Арлова: "Ваш отец - поляк, родившийся в Литве. Мама из Воронежа. Наверняка у вас есть белорусские корни. - Семья моего дедушки, поляка, жила в Литве на границе с Беларусью, у него в паспорте было написано - белорус. Там у них было все перемешано. Но я не знаю ни белорусского, ни польского языков. Только литовский и русский". Как бэ вот так. І кажа Аліна Арлова гэта ў Менску ў лютым 2011-га. Хаця згодзен, з Вікіпедыі прасцей бэк узяць, нафіга шукаць нешта там яшчэ.
0
фывапролджэ / Адказаць
03.01.2012 / 03:00
Спасибо за новость
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру