Каля сотні фільмаў «ад 18 гадоў» прапаноўваў сваім наведнікам рэсурс smotritv.by, які пазіцыянуе сябе, як «Інтэрактыўная паслуга «Відэаанлім» ад брэнда Byfly РУП «Белтэлекам». У раздзеле «Адкрытая эротыка» знайшлося месца шэдэўрам замежнай і расійскай порнаіндустрыі, а таксама фільмам, якія, на першы погляд, падобныя на дзіцячую парнаграфію і карціны з элементамі зоафіліі.

Асобныя карціны ўжо мелі некалькі дзясяткаў праглядаў і карыстацкі рэйтынг на ўзроўні «Выдатна».

У футары галоўнай старонкі smotritv.by размешчаны капірайт РУП «Белтэлекам», а таксама лагатып і спасылка на кампанію Matvil (Канада), якая займаецца пастаўкай відэакантэнту і інтэграцыйнымі рашэннямі ў галіне IP-TV. Паводле інфармацыі Tut.by, кампанія Matvil актыўна асвойвае рынак Беларусі і вяла перамовы аб рэалізацыі відэапраекта з буйнымі камерцыйнымі правайдэрамі.

На жаль, спробы звязацца з РУП «Белтэлекам» і расійскім офісам Matvil засталіся бепаспяховымі. Зварот па каментар у праваахоўныя органы прывёў да нечаканага спынення працы smotritv.by і адсутнасці доступу да сэрвісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?