У Беларусі графік выплаты пенсій скарэктаваны ў сувязі са святкаваннем праваслаўных Калядаў, паведамілі ў РУП «Белпошта».

Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 студзеня ў аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) г. Мінска, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай і сельскіх АПС Віцебскай абласцей будзе праводзіцца 4 студзеня, у АПС Гомельскай, Гродзенскай і гарадскіх АПС Віцебскай абласцей — 5 студзеня.

У РУП «Белпошта» праінфармавалі, што 7 студзеня 2012 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?