Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 1 студзеня ў 12.40 у Столінскі РАУС звярнуўся жыхар вёскі Лядзец. Ён распавёў,
што 1 студзеня каля гадзіны ночы яго 13-гадовая дачка Юлія Ляшук сышла з хаты ў мясцовы Дом культуры і не вярнулася.
Па словах Дучэнкі, з 1 студзеня ў пошуках дзяўчынкі штодня задзейнічана больш за 150 чалавек: супрацоўнікі міліцыі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях і мясцовыя жыхары.
Акрамя вёскі Лядзец адпрацоўваюцца бліжэйшыя населеныя пункты, лясныя масівы і вадаёмы.
"Міліцыя звяртаецца да ўсіх грамадзянаў, якія маюць інфармацыю пра месцазнаходжанне дзяўчынкі, пазваніць па тэлефоне 102 або 8-01655-2-43-81", - сказаў Дучэнка.
0
0
0
0
0
0