На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 4 студзеня беларускі рубель здаў пазіцыі і да даляра, і да еўра. Таргоў расійскім рублём зноў не праводзілася ў сувязі з навагоднімі вакацыямі ў Расіі.

Даляр вырас на 50 рублёў да 8 400 рублёў (заяўкі на продаж склалі 106,111 млн, на пакупку — 112,639 млн, выніковы аб’ём таргоў — 109,070 млн).

Еўра ўмацаваўся на 100 рублёў да 10 950 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 49,068 млн, на пакупку — 56,173 млн, выніковы аб’ём таргоў — 54,813 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?