Чалавек, вядомы як «Вялікі вядзьмак Мексікі», абверг інфармацыю на той конт, што ў 2012 г. наступіць канец свету, перадае Associated Press.

Як распавёў Антоніа Васкес Альба на штогадовай прэс-канферэнцыі,

майя ніколі не прадказвалі канец свету.
Тэорыі аб «суднам дні» ў канцы 2012 г. вядзьмак назваў «вялікай хлуснёй». Нагадаем, тэорыя пра тое, што ў 2012 г. настане канец свету, заснаваная на адным з календароў майя, які сканчаўся на 2012 годзе паводле сучаснага летазлічэння.

Васкес таксама выказаў меркаванне пра тое, што паўднёваамерыканскія лідары апошнім часам хварэюць на рак з-за вядзьмарства. Як нагадвае агенцтва, некалькі дзён таму прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес таксама задаваўся пытаннем, ці не наслалі ЗША ракавыя захворванні на яго і яго калег з Бразіліі, Аргенціны і Парагвая.

Між тым на асабістым сайце ведзьмака размешчаны ўсе яго прадказанні на 2012 год. У прыватнасці,

ён прадказаў тры буйныя авіякатастрофы са шматлікімі ахвярамі, землятрус у Італіі, разбуральныя вывяржэнні вулканаў у Эквадоры і цунамі ў Ціхім Акіяне.

Васкес Альба робіць штогадовыя прадказанні з 1980 года, але яго прагнозы далёка не бездакорныя, падкрэслівае агенцтва. Так, у 2008 г. ён прадказваў смерць поп-спявачкі Брытні Спірс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?