У снежні газета выдавалася штодзённым накладам 400 100 асобнікаў, сённяшні нумар, за 4 студзеня, выйшаў накладам 352 859 асобнікаў, такім чынам падзенне складае 47 тыс. 241 асобнік (або мінус 11,8%).

Наклад «Звязды» не змяніўся — 33 380.

Наклад спартыўнай газеты «Прессбол» знізіўся крыху. Так, у аўторак, 27 снежня, было надрукавана 17 943 асобнікі, сёння газета выйшла накладам 17 495 асобнікаў.

Наклад «Народнай Волі», наадварот, вырас: у канцы снежня наклад нумара складаў 27 тыс. 720 асобнікаў, першы студзеньскі выйшаў тыражом 28 360 асобнікаў (плюс 2,3%).

Першы ў гэтым годзе нумар «НН» павінен выйсці на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?