Першы ў 2012 годзе матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" прайграла.

У Новакузнецку 4 студзеня падапечныя Марэка Сікоры саступілі з лікам 2:4 (1:1, 1:1, 0:2) мясцоваму "Металургу"; прычым дынамаўцы адкрылі лік у сустрэчы: на 13-й хвіліне (12:56) з перадачы Яраслава Обшута шайбу закінуў Збынек Іргл.

Наступныя дзве сустрэчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 6-га студзеня ў Хабараўску згуляе супраць «Амура» (матч пачнецца а 9-й раніцы паводле мінскага часу), 8-га — у Новасібірску супраць «Сібіры».

Затым у мінскага клуба будзе пяціматчавая хатняя серыя:

12 студзеня — з магнітагорскім «Металургам», 15-га — з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 17-га — з казанскім «Ак Барсам», 19-га — з уфімскім «Салаватам Юлаевым», 24-га — з маскоўскім ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?