Вядомыя беларускія жанчыны ўзялі ўдзел у фотасесіі для календара-2012, які адкрывае інфармацыйную кампанію ПРААН супраць раку малочнай залозы «Тычыцца кожнай».
Cтудзень: Асоль Слівец - майстар спорту міжнароднага класу па фрыстайле.
Люты: Ксенія Волкава - удзельніца рэаліці-шоў «Апошні герой».
Cакавік: Луцэя Лушчык - тэлевядучая.
Красавік: Ганна Бандарчук - тэлевядучая.
Май: Вольга Барабаншчыкава - спявачка, тэлевядучая.
Чэрвень: Ларыса Грыбалёва - спявачка.
Ліпень: Валерыя Арланава - актрыса тэатру і кіно.
Жнівень: Каця Самсонава - радыёвядучая.
Верасень: Таццяна Баранчык - спявачка, актрыса, мадэль.
Кастрычнік: Вераніка Круглова - спявачка, актрыса.
Лістапад: Ірына Ханунік-Рамбальская - тэлевядучая, мадэль.
Снежань: Наталля Немагай - тэлевядучая.
На старонках календара асаблівы акцэнт зроблены на інфармацыйны блок, у якім даюцца адказы на самыя часта задаваныя пытанні аб жаночым арганізме.
Каляндар складзены такім чынам, што
медыцынскія парады ўрача-мамолага, прафесара Леаніда Путырскага, ідуць паралельна з каментарамі гераіняў праекта, якія распавядаюць пра жаноцкасць, здароўе, дзяцей і мужчынаў. Удзельніцы дзеляцца самым патаемным, спадзеючыся, што змогуць пераканаць усіх астатніх пільней сачыць за сваім здароўем.
Каляндар «Тычыцца кожнай» -- сумесны праект Праграмы развіцця ААН, рэкламнай кампаніі «Ікселент» і друкарні «Поліпрынт».