Анамальна цёплая і бясснежная зіма тоіць у сабе небяспеку для пладовых дрэваў і кветнікаў. Пакуль не прыйшлі моцныя маразы, асабліва турбавацца не трэба, супакойваюць адмыслоўцы. Аднак, гэтым часовым зацішшам варта скарыстацца, каб абараніць свой сад ад магчымага вяртання сапраўднай зімы.

Ствалы і асноўныя галіны дрэваў варта ўцяпліць.
Для гэтага можна выкарыстаць яловыя галінкі, што дадаткова гарантуе абарону ад зайцоў.

Адсутнасць снегу і

нетыповыя для гэтай пары года тэмпературы могуць збіць з панталыку кветкі.
Калі вы з восені не ўцяплілі вашы ружы, касачы ці цюльпаны, самы час гэта зрабіць цяпер. Для гэтага падыдзе салома, пілавінне. Тое самае датычыць і садовых суніц.

Магчыма,

хтосьці захоча скарыстацца з вясновага надвор’я і пабяліць ствалы дрэваў. Устрымайцеся, пакуль не час.
Гэта робіцца для знішчэння шкоднікаў, што зімуюць у кары і ў зямлі побач са ствалом, а таксама дзеля абароны ствалоў дрэваў ад сонечных апёкаў напрадвесні.
Пабелкай варта заняцца пры канцы лютага — у пачатку сакавіка,
то бок з надыходам першых істотных тэмпературных кантрастаў, калі разагрэтыя за дзень ствалы могуць патрэскацца ад начных маразоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?