У першым туры VIII міжнароднага турніру аматараў хакея ў Мінску каманда Аляксандра Лукашэнкі згуляла ўнічыю 2:2 з камандай Аўстрыі, пры гэтым вяла 2:0.

На цырымоніі адкрыцця 4 студзеня беларускі кіраўнік заявіў, што турнір аматараў хакея на прыз прэзідэнта заваяваў аўтарытэт і заняў прэстыжнае месца ў календары спартыўных грамадскіх мерапрыемстваў многіх краін.

«Па добрай традыцыі ён адкрывае новы спартыўны год і з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. Ён па праве завецца неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод аматараў і стаў цудоўным святам для балельшчыкаў. Гарачыя бескампрамісныя баталіі на мінскім лёдзе пацвярджаюць гэты ганаровы статус спаборніцтваў», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

У сёлетніх спаборніцтвах бяруць удзел аматары і былыя прафесіяналы з Аўстрыі, Беларусі, Канады, Расіі, Славеніі, Фінляндыі, Чэхіі і Швецыі.

У 2005, 2006, 2008–2010 гадах турнір выйгравала каманда Лукашэнкі, у 2007-м і 2011-м — каманда «Газпрома», якая выступае пад сцягам расійскай зборнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?