Новая праграма беларускага барда-эмігранта, запісаная ў часе апошняга прыезду ў Менск у жніўні 2006 г. Чарговы рэліз напаўананімнага лэйблу, які тыражуе музыку пратэсту. Воюш выступае аж у трох іпастасях: у звыклай ужо ролі палымянага змагара з гітарай у руках; бескампраміснага паэты, які дэклямуе: «Расею ў сэрца пушчу толькі ў абліччы кулі», — і дасьціпнага дасьледчыка-баюна, які ў цікавай форме адкрывае слухачу малавядомыя старонкі айчыннай гісторыі.

На дыску — цыкль песень пра Лісоўчыкаў (сярэднявечную беларускую лёгкую коньніцу), колькі вершаў, прачытаных аўтарам, і галоўныя гіты барда, улучна з гімнам БНФ «Фронт» і «Нефармальным беларусам». Новыя песьні Воюш пяе а капэля, без суправаджэньня інструмэнтаў. Ягоны голас без гітары адразу губляе свой калярыт і пазнавальнасьць, але ў ім зьяўляецца больш болю, тугі і шкадаваньня. Падчас апошняга менскага канцэрту Воюш папрасіў прабачэньня перад гледачамі за тое, што ня быў зь імі на Плошчы. Адзін зь іх адказаў на тое: «Затое былі вашыя песьні».

Пакаленьне «Фронту» ўжо зьмянілася, але гэтыя творы працягваюць хваляваць. Воюш, пэўна, быў бы і сам рады, каб некаторыя ягоныя песьні страцілі сваю актуальнасьць, але так ня ёсьць. Бонусам на дыску — відэа з таго самага канцэрту Воюша на сядзібе БНФ у жніўні 2006 г.

Для тых, хто перачытвае Ермаловіча і Сагановіча дзеля задавальненьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?