У чацвер італьянскі інтэлектуал, вучоны-медыевіст, семіётыкі і раманіст Умберта Эка адзначае свой 80-ы дзень нараджэння.

Умберта Эка — прафесар Балонскага універсітэта, ганаровы доктар мноства замежных акадэмій. Ён шмат працаваў на тэлебачанні, быў аглядальнікам папулярнага штотыднёвіка «Эспрэса». Эка — аўтар вялікай колькасці кніг і артыкулаў. Два гады таму выйшаў яго новы раман «Пражскія могілкі».

Да юбілею пісьменніка выйдзе новае выданне яго дэбютнага рамана «Імя Ружы» (Il nome della rosa, 1980), які стаў бэстсэлерам і ўпісаў імя гісторыка літаратуры ў гісторыю літаратуры. Гэта філасофска-дэтэктыўная гісторыя, дзеянне якой разгортваецца ў сярэднявечным манастыры. У 1986 г. гэта твор экранізаваў французскі рэжысёр Жан-Жак Ано.

У фільме зняліся Шон Конэры (Вільгельм Баскервільскі), Крысціян Слейтар (Адсан з Мелька), Фёдар Шаляпін-малодшы (Хорхе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?