У сакавіку 2012 года пачнецца публічнае тэставанне новага беларускага пошукавіка Index.by — «Наша Ніва» даведалася, чым ён будзе адрознівацца ад Google і Яндэкса.

Як паведамляюць стваральнікі новай сістэмы, у пошукавіку не будуць выкарыстоўвацца тэхналогіі Google і Yandex, а гэта значыць, што яна будзе працаваць выключна з сайтамі, якія маюць дачыненне да Беларусі. Усе сайты ў каталогу будуць праходзіць ручную праверку-то бок працаваць з імі будуць жывыя людзі.

Што гэта дасць?

Калі шукаць інфармацыю, знаходзячыся ў Расіі, то на першыя месцы ў запросах трапляюць рускія сайты. Новы пошукавік будзе працаваць з сайтамі, якія трапілі ў каталог, а яны сабраныя па ўсім Сеціве, пры гэтым шансы выйсці на непатрэбныя старонкі рэзка зніжаюцца.

Яшчэ адзін плюс пошукавіка — дакладная выдача запытаў не толькі па абласцях, але і па раёнах.

Сайт аформлены на расійскай і беларускай мовах, пошук будзе працаваць і з наркамаўкай, і з тарашкевіцай, і нават з лацінкай.

Апроч таго, з’явіцца і дадатковая прапанова — распрацаваны рэйтынг сайтаў, статыстыка, якая дазволіць сачыць за наведвальнасцю ў рэжыме рэальнага часу. Яна таксама будзе зроблена з ухілам на рэгіянальнасць: можна будзе ўбачыць, хто і з якога горада заходзіў на сайт. Гэтая паслуга для беларускіх рэсурсаў будзе бясплатнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?