У Следчы камітэт Беларусі з МУС, органаў пракуратуры і фінансавых расследаванняў было перададзена і 1 студзеня 2012 года прынята да вытворчасці больш чым 120 тысяч крымінальных спраў.
Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Павел Траулька.

Ужо за першыя тры дні функцыянавання новай структуры ў Следчым камітэце распачата больш чым 100 крымінальных спраў.

Нагадаем, указ аб стварэнні Следчага камітэта кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 верасня 2011 года. СК аб’яднаў следчы апарат Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?