У 35-ю гадавіну абвяшчэння чэхаславацкай Хартыі-77 ва ўсім свеце пройдзе ўшанаванне памяці Вацлава Гавэла, аднаго з падпісантаў гэтага дакумента.

Рух «За Свабоду» ініцыяваў правядзенне вечарыны памяці Гавэла ў Мінску. Грамадскія дзеячы, журналісты, сваякі палітвязняў збяруцца разам, каб аддаць даніну павагі вялікаму чэху і выказаць сваё прызнанне за падтрымку і салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю.

Мерапрыемства адбудзецца ў офісе Руху за Свабоду (праспект Незалежнасці, 80–73) у пятніцу, 6 студзеня. Пачатак — а 15-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?