Егіпецкая пракуратура запатрабавала прысудзіць да смяротнага пакарання былога прэзідэнта краіны Хосні Мубарака і іншых падсудных, якія праходзяць па справе аб злоўжыванні службовым становішчам, у тым ліку двух сыноў
«Абвінавачванне патрабуе максімальнага пакарання для Мубарака і астатніх абвінавачаных — смяротнага пакарання праз павешанне», — заявіў прадстаўнік пракуратуры Мустафа Хатэр падчас пасяджэння суда ў чацвер.
Мубараку прад’яўленыя абвінавачванні ў забойстве пратэстоўцаў падчас антыўрадавых дэманстрацый у Каіры ў лютым мінулага года. У чацвер суд адклаў судовае разьбіральніцтва да 9 студзеня.
У аўторак бок абвінавачвання пачаў прадстаўляць у судзе довады на карысць сваёй версіі аб дачыненні Мубарака і іншых падсудных да гібелі больш за 800 чалавек пры разгоне нядаўніх масавых антыўрадавых выступаў, якія паклалі канец ранейшаму рэжыму. Галоўны абвінаваўца Мустафа Сулейман абвінаваціў падсуднага ў тыраніі ў перыяд яго