Малодшай з іх было 11 гадоў. За кратамі 40-гадовы мужчына правядзе 4 гады. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Пракуратура патрабавала, каб беларус быў асуджаны за гвалт над 14-гадовай дзяўчынкай і спробу гвалту над 11 і 17-гадовымі дзяўчынкамі. Аднак суд прыняў рашэнне прызнаць, што мужчына вінаваты толькі ў спробе гвалту.

Мужчына прыязджаў у Беласток за закупамі.

Сваіх ахвяр ён знаходзіў на прыпынках прыгараднага транспарта Беластока, сілай саджаў у машыну і вывозіў у лес.

Першы напад адбыўся ўвесну 2010 года, праз некалькі месяцаў Аляксандр спрабаваў згвалтаваць двух дзяўчынак 11 і 17 гадоў. На шчасце, ім удалося збегчы. Старэйшая запісала рэгістрацыйны нумар аўтамабіля, дзякуючы чаму беларуса ў снежні мінулага года злавілі.

Аляксандр сцвярджаў, што проста хацеў падвезці дзяўчынак.
Аднак эксперты палічылі, што ён мае схільнасць да педафіліі. Можна сказаць, што беларус павінен быць задаволены рашэннем суду. Першапачаткова яму пагражала да 15 гадоў турмы. Пасля адбыцця пакарання мужчына, магчыма, будзе змешчаны ў закрытую ўстанову для людзей з сэксуальнымі адхіленнямі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?