Паважаны Мікалай Кірылавіч!

З нейкім недаверам успрымаецца гэтая навіна. Ты, маладжавага выгляду, поўны сіл мужчына і нечакана — 75 год…

І тым не менш гэта так. Таму мы па-сяброўску шчыра віншуем цябе, цудоўнага чалавека, сапраўднага беларускага інтэлігента, нястомнага і нязломнага змагара за сапраўднае Адраджэнне нашай Бацькаўшчыны, яе ліцвінскай гісторыі, яе культуры, яе святое мовы.

У складанейшыя хвіліны нашай сучаснай гісторыі ты быў у складзе гераічнай апазіцыі ў Вярхоўным Савеце, якая ў жніўні 1991 года здолела ініцыяваць прыняцце ім, нягледзячы на супраціў, Дэкларацыі аб дзяржаўнай незалежнасці нашай Радзімы. І вашы імёны навечна ўпісаны ў яе найноўшую гісторыю…

Разам з Верай Аляксееўнай ты ўтварыў сям’ю, у якой пануюць дабрыня і хрысціянская любоў адзін да аднаго і да роднай Беларусі. (Цудоўны прыклад ва ўмовах сучаснай разбэшчанасці).

Дзякуем табе за ўсё добрае, што ты робіш у жыцці. Сардэчна жадаем моцнага здароўя, ладу ў сям’і, працягваць яшчэ доўгія гады разам з намі, тваімі калегамі і аднадумцамі, мужную паўсядзённую працу для надзейнага і ўстойлівага развіцця духоўных сіл нашага народа!

Узгадаем кліч Радзівіла: «Гэй, ліцвіны, Бог нам радзіць!» Жыве Беларусь!

Твае калегі і вернікі-аднадумцы

з уніяцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?