Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 студзеня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах невялікі снег, мокры снег. У асобных раёнах слабы туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 4 — плюс 2°С, ноччу па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 7°С.

У Мінску 7 студзеня пахмурна з праясненнямі. Ноччу невялікі снег. Днём без істотных ападкаў. Слабы туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу — мінус 2–4°С, днём 0 — мінус 2°С.

8–9 студзеня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег, мокры снег, слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, пры праясненнях да мінус 10°С,

днём мінус 4 — плюс 3°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?