Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ), другі этап рэпетыцыйнага тэставання праходзіць са студзеня па люты. Нагадаем, першы быў арганізаваны з кастрычніка па снежань 2011 года, трэці пройдзе з сакавіка па красавік.
Праверыць веды можна па 14 прадметах: рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай мовах, фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі найноўшага часу. Для кожнага этапу рыхтуюцца новыя тэсты. Ахвотныя могуць узяць удзел у кожным з трох этапаў. Колькасць тэстаў для ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэставання не абмяжоўваецца.
Як паведамілі ў РІКВ,
пункты рэпетыцыйнага тэставання працуюць па ранейшых адрасах.У Мінску тэставанне праводзіцца на базе дзяржаўных ВНУ і ліцэя БДУ, у Мінскай вобласці — ва ўсіх аддзелах адукацыі раённых і гарадскіх выканкамаў. У Магілёўскай вобласці тэставанне пройдзе на базе
Кожны пункт рэпетыцыйнага тэставання самастойна вызначае час правядзення іспытаў па прадметах.Для рэгістрацыі неабходна мець пры сабе пашпарт і квітанцыю аплаты за ўдзел у тэставанні. Сёлета тры пункты рэпетыцыйнага тэставання даюць магчымасць
Кошт удзелу ў тэставанні па адным навучальным прадмеце складае 30 тыс. рублёў.
РІКВ рэкамендуе ўдзельнічаць ва ўсіх трох этапах рэпетыцыйнага тэставання. Гэта дазволіць не толькі праверыць узровень ведаў па выбраных для паступлення навучальных прадметах, але і азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў, лепш псіхалагічна падрыхтавацца да ўступных экзаменаў, адзначаюць спецыялісты.