73-гадовая DJ Wika Szmyt грае для аднагодкаў і для моладзі. Фота Reuters.

71-гадовая DJ Mamy Rock мае мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце. Фота Telegraph.co.uk.

Тры дні ў тыдзень у адным з варшаўскіх клубаў праходзяць вечарынкі пад кіраўніцтвам дыджэя Вікі — 73-гадовай полькі, якую завуць Wika Szmyt, і якая грае для сваіх аднагодкаў музыку дыска, румбу і самбу.

Стоячы за дыджэйскім пультам, спадарыня Віка атрымлівае асалоду ад танцаў у асноўным людзей сталага веку, паколькі верыць, што яе рытмы прымушаюць іх па-новаму зірнуць на жыццё.

Акрамя працы ў клубе, бабуля-дыджэй актыўна прымае ўдзел у іншых музычных праектах, у тым ліку тых, дзе яна грае для больш маладой і патрабавальнай аўдыторыі.

71-гадовая Рут Флаўэрс (DJ Mamy Rock) грае ў самых модных клубах Еўропы і не збіраецца сыходзіць на пенсію. У яе мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце, з ёй гралі самыя папулярныя дыджэі свету — DJ Tiesto і DJ Guetta.

Рут Флаўэрс грае хаўс і мікс трэкі ўжо амаль шэсць гадоў. Усё пачалося пасля таго, як яна патрапіла на вечарынку з нагоды дня нараджэння свайго ўнука. Жанчына, якая да гэтага спявала толькі ў царкоўным хоры і не мела аніякага ўяўлення пра электронную музыку, стала за пульт дыджэя і выклікала захапленне ў прысутных.

Загарэўшыся ідэяй стаць дыск-жакеем, Флаўэрс пазнаёмілася з французскім прадзюсарам Арэльенам Сімонам, які дапамог ёй выпрацаваць уласны стыль: працяглыя тэхна-сэты на мелодыі гуртоў Abba, Queen, і Rolling Stones.

Натхнёная Рут неўзабаве выйшла на прафесійную дыджэй-сцэну пад імем DJ Ruth Flowers.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Варган / Адказаць
06.01.2012 / 23:41
Такая бабуля з луку б не галасавала.
0
Ivanko / Адказаць
07.01.2012 / 14:19
За яе бы галасавалі ))))
0
Бабуля / Адказаць
07.01.2012 / 18:20
За мяне не голосовали
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру