Адзін з выбітных рок-музыкаў сучаснасці, заснавальнік напрамку глэм-рок брытанец Дэвід Боўі адзначае 8 студзеня 65-годдзе.

Боўі ў СССР. Фота з кнігі Дэйва Томпсана «David Bowie. Moonage Daydream».

Боўі ў СССР. Фота з кнігі Дэйва Томпсана «David Bowie. Moonage Daydream».

Народжаны ў адным з самых бедных раёнаў Лондана — Брыкстане — ён здолеў узняцца з самых нізоў брытанскага грамадства да вяршыняў сусветнага музычнага Алімпу.

Кар’ера Боўі — музыкі з неверагодным чуццём на ўсе новае, фактычна ўяўляе сабой энцыклапедыю развіцця рок і поп-музыкі з сярэдзіны 60-х гадоў да сённяшняга дня. Яго ўнёсак у сучаснае мастацтва можна назваць «велізарным і ўунікальным».

За сваю кар’еру музыка стварыў 23 альбомы, памеры продажаў якіх дасягаюць 140 млн асобнікаў. Апошні з іх — Reality — Боўі выпусціў у верасні 2003 года. Яго дзесяць альбомаў сталі ў Вялікабрытаніі плацінавымі, а шэсць — увайшлі ў спіс «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў і народаў» уплывовага часопіса Rolling Stone. Сам жа музыка заняў 39-ае месца ў рэйтынгу 100 найвялікшых сусветных выканаўцаў і 23-е — сярод лепшых спевакоў таго ж выдання.

Пасля перанесенай у лютым 2004 года аперацыі на сэрцы Боўі значна скараціў лік выступаў і зараз рэдка з’яўляецца на сцэне, у асноўным у якасці запрошанага мэтра. Бліжэйшае асяроддзе Боўі паведамляе, што ён сустрэне сёння юбілей у коле сям’і ў сваёй кватэры ў Нью-Ёрку.

Эпізадычная роля Боўі ў фідьме Дэвіда Лінча «Твін Пікс: Скрозь агонь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?