Фота 112.by.
Фота 112.by.
Чатыры балконы і часткова жылы пакой былі пашкоджаны агнём у жылым доме №40 на вуліцы Гінтаўта ў Мінску ўвечары 7 студзеня. Асноўная версія ўзнікнення пажару — выкарыстанне піратэхнікі. На момант узгарання ў кватэрах, дзе былі пашкоджаныя балконы, жыхары адсутнічалі. Пажарныя эвакуявалі 23 жыхары пад’езда.