Першы ў 2012 годзе турнір выйгралі беларускі тэнісіст Максім Мірны і яго партнёр па пары Дэніел Нестар з Канады (абодва займаюць3-е месца ў рэйтынгу).
8 студзеня ў фінале спаборніцтваў у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам мужчынскай часткі 434.250 долараў ЗША «пасеяны» пад першым нумарам дуэт з лікам 6:1, 6:2 выйграў у другой пары турніру — Юргена Мельцара (Аўстрыя, 13) і Філіпа Петцшнера (Германія, 10). Сустрэча працягвалася 53 хвіліны.
У мінулым годзе Мірны і Нестар дашлі да паўфіналу гэтых спаборніцтваў.
Цяпер на рахункуУ34-гадовага беларускага тэнісіста ў парным разрадзе 79 фіналаў і 42 выйграныя турніры.
0
0
0
0
0
0