Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у панядзелак, 9 студзеня, чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца на ўзроўні мінус 4—6°С, днём 1—3°С ніжэй за нуль.
10 студзеня сіноптыкі прагназуюць суцэльную воблачнасць. Начная тэмпература складзе 0 — мінус 2°С, дзённая каля 0°С.
У сераду і чацвер, 11 і 12 студзеня, дзённая тэмпература чакаецца на ўзроўні 0 — плюс 2°С. Ападкаў не прагназуецца, але ўся тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца ў зоне суцэльнай воблачнасці.
Мокры снег прагназуецца бліжэй да канца тыдня. Тэмпература паветра 13 студзеня складзе каля 0°С. У ноч на 14 студзеня пахаладае да мінус 1—3°С.
У пачатку наступнага тыдня паўднёва-ўсходні і ўсходні вецер зменіцца на заходні і з серады пачне ўзмацняцца. Так, 11 студзеня хуткасць ветру чакаецца на ўзроўні 5—7 м/с; 12 студзеня 8—10 м/с, парывы да 14 м/с; раніцай у пятніцу, 13 студзеня, парывы ветру будуць дасягаць 20—23 м/с.
Як адзначаюць сіноптыкі, у Беларусі ўсё яшчэ не было «ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз нуль да адмоўных значэнняў, які азначае пачатак кліматычнай зімы».