Нацыянальная супольнасць кінакрытыкаў ЗША назвала лепшым фільмам 2011 года «Меланхолію» Ларса фон Трыера. Лепшай актрысай прызнаная Кірстэн Данст, якая выканала галоўную ролю ў «Меланхолія».

Ларс фон Трыер, які быў выгнаны ў маі з Канскага кінафестывалю за тое, што заявіў у інтэрв'ю, што сімпатызуе Гітлеру, не атрымаў тады найпрэстыжнай узнагароды за лепшую рэжысуру.

Узнагарода амерыканскіх кінакрытыкаў лічыцца найважнейшай, паколькі можа паўплываць на выбар намінантаў самай прэстыжнай у ЗША кінапрэміі – «Оскара». Намінанты на «Оскар» будуць абвешчаныя 24 студзеня.

Прэмія кінакрытыкаў за лепшую рэжысуру дасталася Тэрэнсу Маліку за фільм «Дрэва жыцця». Гэтая ж карціна атрымала прэмію за лепшую аператарскую працу. Брэда Піта назвалі лепшым акцёрам за ролі ў фільмах «Чалавек, які змяніў усе» (Moneyball) і «Дрэва жыцця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?