Відэа «Белсат».

У цэнтры Масквы сёння каля ста чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту пад лозунгам «Дасталі!».

Мітынг быў арганізаваны незарэгістраванай партыяй «Воля», адзін з лідараў якой — Святлана Пеунова — мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Расіі.

Людзі, якія сабраліся на акцыю, выказалі пратэст супраць вынікаў праведзеных у краіне парламенцкіх выбараў, а таксама будучых прэзідэнцкіх, якія, на думку арганізатараў акцыі, «падрыхтаваны па тым жа сцэнары».

Глядзі яшчэ: У Маскве сабраўся рэкордны мітынг +фота і відэа.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?