Рашэньне аб вылучэньні прынялі 15 лютага беларускія праваабаронцы (Людміла Гразнова, Іна Кулей, Міхаіл Пастухоў, Гары Паганяйла).

«Мэмарыял Робэрта Кэнэдзі» штогод узнагароджвае ганаровай прэміяй сьмелых людзей, якія ахвяруюць сабой, рызыкуюць жыцьцём, падвяргаюцца перасьледу з боку ўладаў.

Крытэры прэміі — абарона правоў чалавека, асабістая сьмеласьць і аўтарытэт, а таксама прыналежнасьць да недзяржаўнай арганізацыі, якая робіць істотны ўнёсак у працэс пераўтварэньняў у краіне.

Праваабаронцы мяркуюць, што Зьміцер цалкам адпавядае крытэрам прэміі.

«Узнагароджаньне Зьмітра было б ня толькі ўзнагародай за ягоную асабістую мужнасьць, але й ўзнагародай «Маладому Фронту» — недзяржаўнай арганізацыі, што актыўна супрацьдзейнічае рэжыму ў Беларусі», — мяркуе Л. Гразнова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?