Выезд
Паехаць у Польшчу «на закупы» я збіраўся даўно. Галоўнай мэтай, пастаўленай на сямейнай радзе, быў тэлевізар «з плоскім экранам». Яго кошт, па чутках, не павінен быў перавышаць паловы таго, што просяць у нас. Пры гэтым, калі аформіць на мяжы вяртанне прыкладна 20% польскага падатку на дабаўленую вартасць (ВАТы), дык наогул тэхніка можа абысціся амаль задарма!
На аўтобусе ці цягніку ехаць у суседнюю краіну вельмі дорага. Таму, калі не маеш сваёй машыны, даводзіцца прасіцца «на хвост» да тых, хто едзе ў Польшчу.
Але большасць маіх знаёмых, якія рэгулярна наведваюць гэту краіну, пачуўшы пра афармленне ВАТаў, знаходзілі мноства прычын, каб не браць мяне з сабою.
Бліжэй да каталіцкіх Калядаў я зразумеў, што сёлета магу зусім не трапіць у Польшчу, і звярнуўся да прыватных аб’яў. Патэлефанаваў па першым нумары «Вазьму спадарожніка да Беластока», і вельмі хутка мы з аўтаўладальнікам дамовіліся пра дату і кошт паездкі (20 долараў).
У пятніцу, а чацвёртай раніцы за мной заехала машына, дзе сядзелі добрыя і ветлівыя людзі, і мы панесліся ў бок польскай мяжы. А
Кірмаш
Спачатку мы накіраваліся на беластоцкі кірмаш. Мне трэба было памяняць валюту. Яшчэ ў Баранавічах знаёмыя раілі праводзіць абменныя аперацыі менавіта на кірмашы. Як высветлілася, у абменніках, калі здаеш значныя сумы, можна гандлявацца! На радасць большасці беларусаў, злоты ў тыя дні ўпаў. За долар давалі 3,43 злотых замест звычайных 3,2.
Я вырашыў спачатку крыху агледзецца, змарнаваў гадзіну і, калі падышоў да абменніка, быў сведкам, як курс «3,43» перапісвалі на «3,40». «Долар падае, — патлумачыў мне супрацоўнік абменніка. — Здавайце, пан, па гэтым курсе, хутка будзе яшчэ ніжэй!»
Зразумела, я не паверыў і прабегся па іншых абменніках. Але паўсюль курс быў ужо толькі 3,4 злотых. Валютчыкі сачылі за падзеямі на біржы і хутка рэагавалі на змены. Нарэшце, мне надакучыла бегаць, і маю значную суму ў 400 долараў пасля нядоўгіх перамоў прынялі па курсе 3,43. Я атрымаў 1372 злотых і мог цяпер больш спакойна прайсціся па кірмашы. Каб не блытацца з цэнамі, я вызначыў для сябе ў галаве курс: 1 злоты роўны 2500 беларускім рублям.
На беластоцкім кірмашы расейская мова з беларускім вымаўленнем неслася адусюль. Шмат дзе польскія рэкламныя шыльды дубляваліся на расейскай мове. Асартымент тавараў быў амаль што такі самы, як і на баранавіцкім кірмашы.
Але цэны былі меншыя на 20–50%!Сам я чакаў наведвання гіпермаркетаў, таму нічога значнага на кірмашы не купіў. Набыў за 25000 руб. для жонкі рукавічкі з ангоры, у якіх у дадатак меліся прыхаваныя абрэзаныя пальчаткі. І для дачкі такія самыя, траістай вязкі, рукавічкі за 30000 руб. у пераводзе на нашы грошы.
Гіпермаркет
З кірмаша мы накіраваліся да аднаго з самых вялікіх беластоцкіх гіпермаркетаў AUCHAN, які знаходзіцца на ўскрайку горада. Там курс долара ў абменніку быў роўны 3,37 злотых.
Спачатку мы на працягу гадзіны прабегліся па AUCHANе, які, нягледзячы на працоўны дзень, быў набіты пакупнікамі з Беларусі.
Польская мова гучала толькі з вуснаў прадаўцоў і прысутнічала на цэнніках.Цэны на прадукты і тэхніку былі меншыя за нашы! Але ж я да паездкі прагледзеў рэкламныя зніжкі ў розных гіпермаркетах Беластока і ведаў, што цэны бываюць і ніжэйшыя! Шмат рэчаў, на якія былі абвешчаны зніжкі, ужо не было наогул. «Прадаліся ўжо», — коратка патлумачыў супрацоўнік гандлёвага цэнтра.
Я прапанаваў спадарожнікам перайсці дарогу і наведаць іншы гіпермаркет SELGROS. З інтэрнэта я ведаў, што там цяпер адбываецца распродаж тэлевізараў Samsung з патрэбнай мне шырынёй дыяганалі 32 дзюймы за 350 долараў.
Не ведаю чаму, але ў гэтым гандлёвым цэнтры пакупнікоў было мала, а цэны на большасць тавараў былі значна ніжэйшыя. Аднак не ўсё, што прапісана ў рэкламках пра зніжкі, у сапраўднасці прадаецца. Як і ў папярэднім маркеце, у SELGROSе танных тэлевізараў Samsung, якія я прыгледзеў дома, ужо не было. Але праводзіўся распродаж іншых! За 1225 злотых я купіў Philips галандскай зборкі.
Пазней у Баранавічах я ўбачыў, што такія мадэлі прадаюцца за 5–6 мільёнаў. Мой жа абышоўся мне ў 3 мільёны,мінус 60 долараў за ВАТы, якія мне вернуць пасля наступнай паездкі ў Польшчу.
Вяртанне ВАТаў у кожнай краме мае свае асаблівасці. У Польшчы ёсць крамы, дзе з 23%-га падатку вяртаюць амаль усё. Ёсць гандлёвыя цэнтры, дзе зварот ВАТаў не афармляюць, але там звычайна ўсё крыху танней. У SELGROSе, дзе я набываў тэлевізар, вяртанне ватаў залежала ад сумы набыткаў і вагалася ад 16 да 18%. Чым больш купляеш, тым большы працэнт звароту.
Распродажы і кошты
Катаючы свой кошык паміж шматлікіх паліц з разнастайнымі таварамі даводзілася ўвесь час пералічваць цэны на беларускія рублі. З аднаго боку, было пачуццё таго, што ты трапіў ў Эльдарада з таннымі цэнамі, але прыгнятала адсутнасць у гэтым гіпермаркеце абменніка. Я баяўся, што мне проста не хопіць абмянянай сумы. На шчасце, мае спадарожнікі запэўнілі, што пазычаць мне грошай, калі не хопіць.
У гэтыя дні ў цэнтры адбываўся распродаж алкаголю, які ў самой Польшчы не такі й танны. Але калі я ўбачыў 1,5 літра віскі Red Label за 130 тысяч на нашы, не мог стрымацца. У баранавіцкай краме такая бутэлька каштуе больш за 640 тысяч! Кошт бутэлькі шампанскага таксама здзівіў — прыкладна 12 тысяч! Пасля я купіў некалькі
Паўтараметровыя штучныя елкі каштавалі 245 тысяч, блэндэры Philips — за 450 тысяч, 3,5 кг пральнага парашку Bonux з бутэлькай мыючага сродку для посуду ў падарунак — 47 тысяч…
Добра затарыўшыся, маючы на ўвазе тое, што правозіць у Беларусь можна не больш за 50 кг, мы накіраваліся да касаў. Пасля разліку давялося каля гадзіны змарнаваць на выпіску квітанцый аб звароце ВАТаў. За гэты час я паспеў праверыць працу тэлевізара і адзначыць гарантыйны талон.
Потым, склаўшы ўсе пакупкі ў аўтамабіль, мы накіраваліся ў AUCHAN, дзе раней прыгледзелі мандарыны за 4800 у пераліку на нашы грошы! Але нас сустрэлі пустыя паліцы, на якіх спачывалі некалькі падушаных і гнілых мандарынкаў. Праз паўгадзіны праходзячы каля тых паліц, я быў сведкам новага завозу танных мандарынаў і цісканіны беларусаў, якія, адпіхваючы адзін аднаго, спрабавалі набраць у пакеты лепшых пладоў.
Біцца за танную садавіну ў мяне не было ахвоты, таму пару кілаграм мандарынаў я прыдбаў па дарозе назад у адной з крамаў таннай гандлёвай сеткі Biedronka. Але за 6900…
Вяртанне
Вясёлыя ад набыткаў, увечары мы скіраваліся ў бок
Да польскіх памежнікаў нашая чарга дайшла толькі, аПольскі памежнік забраў у нас накладныя на ВАТы, спраўдзіў марку тэлевізара на ўпакоўцы з прапісанай ў паперах, папрасіў паказаць яшчэ пару рэчаў і сышоў у будынак. Праз гадзіну ён выйшаў і аддаў нам праштампаваныя накладныя. Мы ўскочылі ў машыну і паехалі на беларускую частку пераходу.6-й раніцы.
Пасля
Згодна з заканадаўствам адзін чалавек можа правозіць толькі 50 кг, большая маса абкладаецца падаткам не менш чым 4 еўра за кілаграм.
Мілавідная мытніца зірнула на нашы каробкі, спытала ў мяне, ці правозіў я сёлета ўжо тэлевізары і, забраўшы дэкларацыі, сышла іх адзначаць. Праз паўгадзіны мы ўехалі на тэрыторыю Беларусі і накіраваліся дахаты. Пасля пакутлівай ночы радасць ад набыткаў крыху зменшылася. Хацелася хутчэй трапіць дахаты ў душ і цёплы ложак.
Высновы
У Польшчы большасць тавараў сапраўды таннейшыя за нашы.
Але трэба мець досвед у пошуку зніжак, ведаць крамы, гіпермаркеты і арыентавацца ў горадзе.Калі лічыць, што сярэдні заробак у Польшчы за кастрычнік склаў 3582 злотых (ці больш за 1000 долараў), дык можна толькі паспачуваць беларусам, якія пры значна меншых заробках вымушаны плаціць за большасць тавараў намнога даражэй.