Патанулі 68-гадовы мужчына са сваім 23-гадовым унукам.

Унук разам з айчымам прыехаў у вёску на выходныя. Трое мужчынаў вырашылі пайсці на рыбалку. Але калі яны паселі вакол палонкі, лёд трэснуў. Пад ваду праваліліся ўсе трое. Айчым спрабаваў выштурхнуць з вады старога ды пасынка, але не здолеў і сам ледзьве не загінуў. Яго выратавалі іншыя рыбакі, што таксама былі ў той дзень на возеры. Вадалазы выцягнулі целы пенсіянера ды яго ўнука.

На возеры Заборна, на якім здарылася трагедыя, лёд у нядзелю быў таўшчынёй ўсяго 3-4 сантыметры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?