А. Лукашэнка сваім распараджэннем № 335рп ад 30 снежня 2011 даручыў ураду да канца студзеня 2012 года завяршыць угоду па непасрэдным продажы 99,2% акцый ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод», якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, двум стратэгічным інвестарам.

У прыватнасці, будзе прададзенае ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый».

Кантрольны пакет акцый (2 232 256 акцый, каля 60%) будзе прададзены ўкраінскаму «Матор Сич», 1 488 171 акцыя пяройдзе ва ўласнасць ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый». Астатнія 0,8% акцый застануцца ва ўласнасці дзяржавы.

Умовы продажу акцый абавязваюць інвестараў на працягу 2012–2016 гадоў укласці ў рэканструкцыю, мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў не менш як $12 млн, стварыць звыш 300 рабочых месцаў.

Акрамя таго, цягам двух гадоў з дня заключэння інвестыцыйнай дамовы новыя ўладальнікі прадпрыемстваў павінныя правесці рэканструкцыю двух інтэрнатаў Аршанскага авіярамонтнага завода, а таксама накіраваць на працягу пяці гадоў каля Br20 млрд у сацыяльна-эканамічнае развіццё пасёлка Болбасава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?