Германія ў панядзелак упершыню размясціла казначэйскія вэксалі пад адмоўную прыбытковасць,
бо германскія дзяржпаперы, якія лічацца найбольш бяспечнымі актывамі ў еўразоне, карыстаюцца павышаным попытам у інвестараў на фоне пазыковага крызісу, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Улады краіны 9 студзеня правялі аўкцыён 6-месячных вэксаляў на 3,9 млрд еўра, па выніках якога была зафіксаваная сярэднеўзважаная прыбытковасць на ўзроўні мінус 0,01%. Попыт на паперы амаль удвая перавысіў прапанову.

На другасным рынку даходнасць 2-летніх вэксаляў ФРГ амаль не змянілася пасля таргоў, застаўшыся каля 0,16%, у той час як даходнасць 10-гадовых аблігацый паднялася на 3 базісныя пункты — да 1,88%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?