Канферэнцыя «Дзелавы інтэрнэт» пройдзе ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў адміністрацыі партала tut.by, які разам з інтэрнэт-правайдарам «Атлант Тэлекам» з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

Першая рэгіянальная канферэнцыя «Дзелавы інтэрнэт» адбудзецца 17 студзеня ў Гомелі. Падчас яе прагучаць даклады аб перспектывах развіцця байнэту, тэндэнцыях навін Гомеля, куплі хостынгу, бяспецы інтэрнэту, эфектыўнасці інтэрнэт-рэкламы.

У ролі дакладчыкаў выступяць спецыялісты-практыкі са шматгадовым вопытам працы ў гэтай сферы: заснавальнік УП «Надзейныя праграмы» Юрый Зісер, намеснік дырэктара «Атлант Тэлекама» Андрыян Гурэвіч, дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў, дырэктар PR-агенцтва ЕТС Аліна Праваторава, рэдактар гомельскага партала «Моцныя навіны» Павел Кузняцоў, кіраўнік анлайн-праектаў «Белпронта» Раман Шатэрнік і іншыя.

«Мы спадзяемся, што тэмы, якія асвятляюцца ў межах лакальных канферэнцый, стымулююць слухачоў да ініцыявання ўласнага бізнесу, дапамогуць у развіцці і прасоўванні ўжо існых праектаў», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара УП «Надзейныя праграмы» (tut.by) Аляксандр Чакан.

«Дзелавы інтэрнэт» — штогадовая канферэнцыя, якая праводзіцца з 2006 года. У межах мерапрыемства спецыялісты галіны IT, распрацоўкі і маркетынгу разглядаюць такія тэмы, як аўдыторыя беларускага інтэрнэту, інтэрнэт і дзяржава, E-learning, E-commerce, SEO, медыйная і кантэкстная рэклама ў інтэрнэце, інтэрнэт-маркетынг і PR, стартапы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?