Актывісты міжнароднага маладзёжнага аб’яднання «Малады фронт» (Чэхія) перадалі больш за 400 беларускамоўных кніг у бібліятэкі следчых ізалятараў і калоній.
Пра гэта паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Наста Палажанка.

Паводле яе слоў, раней «Малады фронт» праводзіў кампанію «Беларускую кнігу — дзецям!». У яе межах з верасня па студзень актывісты арганізацыі збіралі беларускамоўныя кнігі, якія перадавалі ў дзіцячыя дамы. «Цяпер, у сувязі з наяўнасцю палітзняволеных, наша мэта змянілася. Мы перадаем беларускія кнігі ў тыя папраўчыя ўстановы, у якіх знаходзяцца былыя кандыдаты ў прэзідэнты, палітзняволеныя, і наогул у бібліятэкі пенітэнцыярных устаноў», — сказала Палажанка.

Падчас знаходжання ў следчым ізалятары КДБ Палажанка даведалася, што там у бібліятэцы ёсць толькі два асобнікі Бібліі. «Таму я асабіста адправіла туды пасылку з Бібліямі. Пасылка назад не прыйшла, значыць, яе там прынялі», — лічыць Палажанка.

Паводле яе слоў,

актывісты «Маладога фронту» таксама адпраўлялі пасылкі ў следчыя ізалятары і месцы пазбаўлення волі.
«Мы дасылалі кнігі як прыватныя асобы. Для таго каб пасылкі не былі заблакаваны, каб не было праблем. Наколькі я зараз ведаю, гэтыя кнігі турэмнымі бібліятэкамі былі прыняты ў двух следчых ізалятарах і дзвюх калоніях», — адзначыла Палажанка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?