Сэзонны спад коштаў на мяса ва ўсходніх суседзяў, адначасовы рост закупачных цэнаў у Беларусі і канкурэнцыя ўкраінскіх вытворцаў робяць нявыгадным экспарт беларускага мяса ў Расею

Паводле інфармацыі agrobel.byу Расеі назіраецца зьніжэньне коштаў на мяса, што часткова тлумачыцца сэзонным зімовым забоем быдла. У Беларусі ж, наадварот, адбылася падвышэньне закупачных коштаў – на 10 працэнтаў на буйную рагатую жывёлу, і на 5 працэнтаў на сьвіней. Да ўсяго, інспэкцыя расейскіх вэтэрынарных службаў на ўкраінскіх мясакамбінатах дала дазвол на пастаўкі тамтэйшай прадукцыі на расейскі рынак. Усё разам прывяло да таго, што экспарт ялавічыны ў Расеі не прыносіць прыбытку, а сьвініны – ўвогуле стратны.

У хуткім часе праверка расейскіх экспэртаў чакаецца і на беларускіх мясакамбінатах, але тэрміны яе пакуль ня вызначаныя. Пастаўкі беларускага мяса ў Расею цяпер адбываюцца без абмежаваньняў.

Паводле інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі беларускія прадпрыемствы ў мінулым годзе ў цэлым павялічылі аб’ём паставак мясной прадукцыі ў Расею: 31,7 тыс. т ялавічыны (на 72 % больш, чым у 2005 г.), 47 тыс. т сьвініны (на 33% больш), 8,5 тыс. т мяса птушкі (на адзін працэнт больш), 1,2 тыс. т кілбасаў (у 2,5 разы больш) і 9,7 млн. умоўных бляшанак мясных кансэрваў (на 31 працэнт больш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?